Ва ўрачыстасць свайго апекуна мужчыны чувалі на адарацыі, падчас якой разважалі над тэмай Божага бацькоўства. Пасля адарацыі распачалася святочная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў пробашч парафіі кс. Артур Лшнеўскі SDB. Гамілію да сабраных прамовіў кс. Міхаіл Радзевіч SDB, які падкрэсліў: “Евангеллі паказваюць нам Юзафа, маўклівага, але заўсёды прысутнага ў ключавыя моманты жыцця Марыі і Езуса. Хоць ён, здаецца, застаецца ў цені, але, калі трэба, прымае пэўныя рашэнні. Юзаф уяўляе асобу, якую можна апісаць так: “не словамі, а справамі”. Бо нашу сапраўднасць і вернасць каштоўнасцям пацвярджае канкрэтны ўчынак, праз які мы сведчым, кім з’яўляемся і хто або што для нас важнае.”
На канец святой Імшы святары кожнага мужчыну і хлопца індывідуальна благаслаўлялі, накладаючы на іх галовы рукі. Таксама адбылася працэсія з фігурай св. Юзафа вакол касцёла. Пад гук званоў вернікі спявалі літанію да святога цесляра з Назарэту. Пасля працэсіі перад фігурай святога мужчыны прафіі на каленях прачыталі акт прысвячэння сябе св. Юзафу.