Галоўная Дзейнасць Навіны Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра Ксяндза Боско

Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра Ксяндза Боско

Мюзікл, аўтарам сцэнарыя якога з'яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, добра пасаваў да тэмату сям’і, бо значная роля ў спектаклі была адведзена сям’і Ксяндза Боско, а асабліва асобе Мамы Маргарыты. Каб даць гледачам магчымасць зразумець сэнс прадстаўлення, моладзь пераклала мюзікл на расійскую мову.

Дзякуючы гэтай вандроўцы, беларуская салезіянская моладзь змагла падзяліцца сваім досведам перажывання салезіянскай харызмы, а таксама пазнаёміцца з жыццём маскоўскіх каталікоў. Маладыя людзі знайшлі шмат новых і сустрэлі сваіх старых сяброў. Таксама гастролі чарговы раз пацвердзілі, што Салезіянскае таварыства - гэта сапраўдная сусветная сям’я, і адлегласць не з’яўляецца перашкодай для сяброўства і шчырых усмешак.

Фотаздымкі Вольгі Перадковай

Падзяліцца: