Галоўная Дзейнасць Навіны Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у беатыфікацыі Тытуса Зэмана SDB

Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у беатыфікацыі Тытуса Зэмана SDB

На шляху да Браціславы юнакі прыпыняліся ў Кракаве і Попрадзе, мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гэтых месц, здзейсніць цікавыя экскурсіі, паўдзельнічаць у духоўных практыкаваннях.

За дзень да ўрачыстасці беатыфікацыі пілігрымы прыбылі да Браціславы дзе разам з іншай моладзю прынялі ўдзел у малітоўнай падрыхтоўцы.

Галоўнай часткай наступнага дня была св. Імша, на якой Тытуса Зэмана аб'явілі бласлаўлёным. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу кардынал Анжэло Амато SDB, які падкрэсліваў цноты святара, а асабліва мужнасць, ахвярнасць і жаданне дапамагаць іншым! Пасля была святочная праграма, на якой слоўка на добрую ноч сказаў Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства кс.Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Ён заклікаў моладзь не баяцца перакрочваць уласныя межы, рабіць крок наперад.

Падзяліцца: