Галоўная Дзейнасць Навіны Моладзь Беларусi прыняла ўдзел у Гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

Моладзь Беларусi прыняла ўдзел у Гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

У склад нашай каманды ўвайшлі прадстаўнікі з араторыяў Смаргоні, Бараўлянаў i Мiнска. Юнакi і дзяўчаты ўваходзілі ў склад каманд па міні-футболе і настольным тэнісе.

У першы дзень пасля размяшчэння ў інтэрнаце ўніверсітэта Лодзі ўдзельнікі Гульняў з Беларусі разам з апекунамі прынялі ўдзел ў святой Імшы, якую цэлебраваў духоўны кіраўнік групы ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB. Пасля быў марш спартсменаў і ўрачыстае адкрыццё Гульняў.

Другі дзень быў прысвечаны спаборніцтвам на пляцоўках і ў спартыўных залах. Увечары ўсе удзельнікі, апекуны, трэнеры, святары, сёстры, валанцёры і ганаровыя госці сабраліся у святыні, каб маліцца разам на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гжэгож Рысь.

22 верасня арганізатарамі былі запланаваны фінальныя гульні і ўрачыстае закрыцце Гульняў. Добрыя вынікі паказалі нашыя ўдзельнікі і каманды. Маладыя людзi ў выніковым пратаколе ў спаборніцтвах па настольным тэнісе занялі месцы з пятага па дзясятае пры умове, што ў кожнай узроставай групе было больш за 25 удзельнікаў. Каманда юнакоў заняла шостае месца ў міні-футболе сярод 12 каманд. Асабліва варта адзначыць прызавыя месцы ў настольным тэнісе: Ульяна Дагоцкая (III месца ў адзіночным разрадзе), Паліна Лемеш і Ульяна Дагоцкая (III месца ў парным разрадзе).

Падзяліцца: