Перад пачаткам Вялікага Посту моладзь і дзеці Бараўлянскага араторыя сабраліся, каб разам павесяліцца і паспяваць. Таму ў суботу 6 лютага быў праведзены баль-маскарад зорак, у якім удзельнічалі дзеці і моладзь, якія прадстаўлялі зорак як сучаснай эстрады, так і мінулых гадоў, а таксама персанажаў мультфільмаў.
Канцэртнае выступленне працягвалася ўвесь вечар і было запоўнена невялічкімі музыкальнымі паўзамі, гульнямі, конкурсамі, а таксама танцамі і бансамі.
Вечар завяршыўся салодкім сталом і традыцыйным слоўкам, якое прамовіў ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB пра шматлікія дары, якія мы атрымліваем ад Езуса і выкарыстоўванне іх у нашым жыцці, а таксама было нагадана пра разважлівае карыстанне часам, каб задумацца аб пастановах на перыяд Вялікага Посту.
Аліна Тумашэвіч