Галоўная Дзейнасць Навіны МАРЫЯ, як прыклад адкрытага і гатовага служыць сэрца

МАРЫЯ, як прыклад адкрытага і гатовага служыць сэрца

ПАСЛАННЕ ГЕНЕРАЛЬНАГА НАСТАЯЦЕЛЯ

дона Фабіо Аттарда

 

                                              МАРЫЯ,

        як прыклад адкрытага і гатовага служыць сэрца 

  Калі ў нас жыве Бог, як і ў Марыі, мы ўспрымаем сябе саміх         

                               як пакліканых і пасланых

  “Марыя ўстала і пайшла паспешна”(Лк. 1, 39). Гэта толькі некалькі слоў, але багатых сэнсам. Гэтыя простыя і рашучыя жэсты раскрываюць унутранную структуру сэрца, якое дазволіла Богу па-сапраўднаму жыць у ім. Адыход Марыі не падобны да іншых: гэта адказ засяроджанага жыцця, адказ душы, якая дзякуючы таму, што навучылася слухаць і адрозніваць, знаходзіць адказ. Марыя, якая перажыла вопыт Звеставання, не спыняецца, каб спрацавала тое, што з ёй толькі што адбылося. Марыя не запіраецца ў сваім ўласным незвычайным і глыбокім вопыце і не пакідае гэта для сябе. Наадварот, дае Слову сябе фармаваць і вясці. І вырушае ў дарогу да іншых.

  Рух Марыі - гэта рух духоўны: яна прыняла Слова і зараз у ёй тое Слова жыве і вядзе да бліжніх. Той, хто сапраўды любіць, бо адчувае сябе любімым Богам, забывае аб сабе і аддаецца служэнню бліжнім. Марыя вуча нас, што жаданне сэрца не з’яўляецца нейкай другараднай цнотай, а тым спосабам, праз які Божая любоў праяўляецца ў жыцці тых, хто ў Яго верыць.

             Гатоўнасць выйсці па-за межы вузкага кругагляду

  Калі ў нас жыве Бог, падобна як у Марыі, мы ўспрымаем сябе як пакліканых і пасланых. Дзеянні Марыі кантрастуюць з жыццём, заснаваным на нежаданні і зачыненым ва ўласным “я”. Калі мы вырашаем закрыцца ў сабе, ёсць рызыка прыйсці да высновы, што нашае меркаванне ўтрымлівае ў сабе ўсю праўду. Гэта вечная спакуса: звесці рэальнасць да таго, што мы ўжо бачылі, вымералі і напланавалі. Наш спосаб мышлення і бачання становіцца адзінай і выключнай мерай.

  Марыя паказвае нам, што адкрытасць сэрца з’яўляецца перш за ўсё спусташэннем сябе ад уласнага эгаізму. Калі мы застаёмся зачыненымі і не дазваляем кіраваць сабой любові, мы страчваем тое імкненне сэрца, якое прымае Божы дар, каб мы наблізіліся да бліжняга. Сапраўдная гатоўнасць сэрца не чалавечае рашэнне. Гэта найперш ласка, аб якой трэба прасіць, у свабодзе яе прымаць, захоўваць і здзяйсняць кожны дзень. Мы не можам ісці да іншых цалкам, у свабодзе і радасці, калі не дазволім Богу, каб Ён быў жывы ў нашым сэрцы, каб адкрываў нас, шырока расчыняючы нашыя вочы на тое, што знаходзіцца па-за межамі нашай мелкай і беднай чалавечай логікі.

                     Спусташэнне сябе, як першая форма любові

  У такой культуры, як наша, існуе прыхаваная небяспека скіраванасці на сябе: калі чалавек думае, што будуе сваю асобу быццам бы гледзячы на сябе самога ў люстэрка. Марыя сведчыць аб іншым спосабе позірку на жыццё: усё сваё жыццё яна пераарыентуе на прысутнасць Слова ў сваім сэрцы і пазней на патрэбы Альжбеты. Марыя ўспрымае патрэбы бліжняга як пакліканне, якое з’яўляецца плёнам адносінаў з Богам. І менавіта таму спяшыць на дапамогу тым, хто гэтага патрабуе.

  Сапраўдная гатоўнасць прыходзіць з адвагі спрачацца з самім сабой, адракацца ад сябе нават калі гэта падобна на страту. Гаворка ідзе не аб дэманстратыўнай шчодрасці, але аб унутраннай свабодзе, народжаннай адкрыццём таго, што самі сабой мы можам быць толькі тады, калі радыкальна аддаёмся іншым. Адкрытае і прагнучае сэрца тут не азначае набыццё трафея, а падпарадкаванне волі Айца.

       Гэта не жэст дабрыні, а паслухмянасць Богу, якая прабывае ў сэрцы

  Марыя не ідзе да Альжбеты толькі з-за таго, што па-чалавечы лічыць, што яе старэйшая сваячка патрабуе дапамогі. Яе наведванне сваячкі - не жэст дабрыні: гэта Сын, сваёю прысутнасцю ў яе улонні, прыспасабляе маці да сябе. Дарога Марыі да Альжбеты - гэта ўласная місія Бога, што прымае форму дарогі да іншага.

  Наведванне Марыі - гэта місія, якая з’яўляецца плёнам прыходу Сына да яе. Бо, калі Езус сапраўды становіцца часткаю нашага жыцця, усё, чым мы ёсць і што мы робім, мае паходжанне з гэтай унікальнай крыніцы. Місія паходзіць з уласнай сустрэчы з Хрыстом.

               Безумоўная гатоўнасць: не азіраючыся на вынікі

  Калі мы сутыкнуліся з гэтым свабодным і шчодрым рашэннем Марыі, нашае жаданне прыпадобніцца ёй пазначана вельмі цэнным і стала прысутным спакушэннем: прагай бачыць, якія наступствы прынясуць нашыя рашэнні. Марыя, якая адразу вырушае ў дарогу, аддае нам рашэнне сэрца, якое ўжо напоўнена і не шукае перекананасці і бяспекі па-за сабой. Бо вымярэнне місіі і яе поспеху знаходзіцца ў яе жывых адносінах са Словам, якое прабывае ў ёй.

     Марыя, вобраз свабоднага сэрца - Слова, вера і дабрачынная Любоў

  Кардынал Марціні прапануе нам кароткае, але глыбокае і істотнае разважанне: Слова - гэта зерне, вера - гэта ўлонне, якое прымае, міласэрная любоў - гэта плён, які нараджаецца. Марыя - жанчына, якая гэтую дынаміку перажыла цалкам: з пакораю прыняла Слова, з вераю хутка ўстала, з дабрачыннай любоўю аддала сябе. Яе “паспешлівасць” выяўляе жэст дабрачыннай любові, які адлюстроўвае свабоднае і вызваляючае сэрца, асветленае Словам і падтрымліваючае яе веру. Адкрытае і гатовае сэрца - не азначае толькі сэнтыментальнае сэрца. Гэта сэрца, якое навучылася існаваць паміж Звеставаннем, якое атрымала і прыняло, гэта сэрца паміж унутранай ласкай і дарогай, што трэба прайсці, паміж Божай таямніцай і канкрэтнай чалавечай патрэбай.

  Марыя вуча нас, што нам не трэба чакаць, калі мы ўсё зразумеем, каб мець магчымасць ісці да іншых.

(Паводле, Il Bollettino Salesiano, травень 2026)

 

Падзяліцца: