Галоўная Дзейнасць Навіны Летняя фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ва Уселюбе

Летняя фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ва Уселюбе

На працягу года памочнікі праходзяць фармацыю ў сваіх араторыях, дзе знаёмяцца з гісторыяй жыцця св. Яна Боско, метадамі яго выхавання і г.д. Падчас Аніма Базы памочнікі паглыбляюць свае веды ў трох важных тэмах: папераджальная сістэма выхавання св. Яна Боско, асістэнцыя і гульня як спосаб выхавання. На гэтай фармацыі аніматары могуць праз розныя дынамікі і практыкі добра данесці гэтыя важныя тэмы ў выхаванні моладзі. Падчас фармацыі таксама быў прадуглежданы сумесны адпачынак, дзе былі гульні, каб пазабавіцца і стварыць каманду. Цэнтральным момантам кожнага дня была св. Імша ў касцёле св. Казіміра. 

Дзякуючы Аніма Базе памочнікі з Беларусі змаглі атрымаць карысныя веды для свайго далейшага развіцця на шляху да аніматарства. 

Падзяліцца: