Праз удзел у Святой Імшы, тэматычныя сустрэчы, арганізаваныя забавы, спартыўныя гульні, гурткі, вясёлы вечар дзеці разам з арганізатарамі адпачынку змаглі добра правесці свой час. Да спадобы прыйшоўся ўдзельнікам летніка і выезд у Ліду, падчас якога яны змаглі даведацца пра гісторыю мяцовага замка і не толькі.
Асаблівым чынам дзецям спадабаўся экалагічны марафон, праведзены ў межах канцэпцыі “Зялёная парафія”. Падчас яго ўдзельнікі групамі пабывалі на розных стэндах, дзе змаглі выкарыстаць свае веды і пазнаць шмат новага і цікавага.
Удзельнікі ў апошні вечар дзякавалі ўсім арганізатарам, асаблівым чынам пробашчу дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Тракельскай кс. Юрыю Бяганскаму за гасціннасць.