На працягу пяці дзён арганізатары дапамагалі хлопцам і дзяўчатам зразумець тэму праз уводнае слова і працы па групах. Падчас іх падлеткі разважалі пра пазнанне саміх сябе, вызначалі, што чалавек павінен паглядзець на сябе і ўбачыць сваё сапраўднае “я”.
Таксама глядзелі на паглыбленне сваіх адносінаў з Богам, спрабавалі зрабіць духоўны план.
У адзін з дзён да падлеткаў была запрошана Вераніка Рогач ASC, педагог-псіхолаг, якая правяла сустрэчу на тэму “Я і мае адносіны з іншымі”. Праз розныя дынамікі, працу ў групах, размову ўдзельнікі змаглі больш даведацца пра сяброўства, вызначылі, як быць добрым сябрам і як правільна будаваць адносіны з іншымі.
Удзельнікі мелі магчымасць праз Імшу, якую служылі айцы кармеліты з Гудагаю, праз асабістую малітву паразважаць над сваім жыццём і зрабіць маленькія крокі ў будучыню.
Штодзённа хопцам і дзяўчатам былі прапанаваны цікавыя гульні, гурткі, вясёлы вечар, дзе кожны мог навучыцца і спазнаць штосьці новае, а таксама знайсці новых сяброў.
Адпачынак завяршыўся момантам падзякі ўсім, хто ўдзельнічаў і хто арганізаваў лагер.