Хлопцы мелі добрую магчымасць паразважаць над сваім пакліканнем, узрасці духоўна і фізічна, мацней пасябраваць з Богам і Найсвяцейшай Паннай Марыяй, адпачыць, адкрыць некаторыя таленты, знайсці новых сяброў, навучыцца адказнасці за сябе і іншых, добра правесці час разам.
Галоўнай тэмай разважанняў было жыццё і пакліканне Маісея. Кожны дзень хлопцам быў прадстаўлены момант з дзейнасці гэтага выбранага Богам чалавека, які вывеў народ ізраільскі з егіпецкай няволі. Нягледзячы на тое, што Маісей быў недасканалы і лічыў сябе нягодным такой вялікай місіі, Бог усё роўна выбірае менавіта яго.
Падчас разважанняў асаблівая ўвага была звернута на салезіянскую харызму.
За 9 дзён нялёгка распазнаць сваё пакліканне, але ў сэрцы кожнага з гэтых хлопцаў магчыма застанецца штосьці, што дапаможа ім пазней прыняць важнае рашэнне адносна свайго жыцця.