Прэс-рэліз
Мінск, 4 чэрвеня 2025 г.
Ксёндз Віктар Гайдукевіч S.D.B. прызначаны рэгіянальным настаяцелем Салезіянскага Таварыства ў Беларусі

Супольнасць Салезіянскага таварыства святога Яна Боско ў Беларусі паведамляе, што рашэннем новаабранага Генеральнага настаяцеля Салезіянскага таварыства ксяндза Фабіё Аттарда S.D.B. новым рэгіянальным настаяцелем у Беларусі прызначаны ксёндз Віктар Гайдукевіч S.D.B.
Ксёндз Віктар ужо выконваў гэтыя абавязкі ў 2013–2022 гадах, а апошнія тры гады служыў вікарыем дэлегата і эканомам рэгіянальнай супольнасці.
На гэтай пасадзе ён змяняе ксяндза Паўла Шчарбіцкага S.D.B., які з 2022 года ўзначальваў салезіянскую супольнасць у Беларусі.
Апошнія два гады ксёндз Віктар знаходзіцца ў Германіі і завяршае атрыманне навуковай доктарскай ступені ў галіне кананічнага права на дзяржаўным універсітэце імя Людвіка-Максіміліяна ў Мюнхене (LMU München).