Галоўная Дзейнасць Навіны Кс. Віктар Гайдукевіч SDB абраны Дэлегатам на другое трохгоддзе

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB абраны Дэлегатам на другое трохгоддзе

Шаноўная Салезіянская Беларусь! Паведамляем, што ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB пацверджаны Генеральным Настаяцелем на пасадзе інспектарыяльнага дэлегата салезіянаў на Беларусі на другое трохгоддзе.

Прадстаўляем вашай увазе афіцыйны зварот кс. Анджэя Вуйка SDB, інспектара Варшаўскай Інспекторыі Сьв. Станіслава Косткі, да якой належыць беларуская Дэлегатура:

"Шаноўныя браты!

Паведамляю вам, што дэлегатам Дэлегатуры ў Беларусі Інспекторыі Сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве на наступны трохгадовы перыяд будзе кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Кc. Віктару і ўсім сабратам я жадаю святла Духа Святога і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў на выкананне адказных абавязкаў. Няхай дух святога Францыска Сальскага ўзмацняе нашы адносіны і паслугу для тых, з кім мы працуем."

Кс. Анджэй Вуек SDB, інспектар.

З нагоды дадзенай навіны, прыводзім віншавальны ліст, дасланы дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB:

"Глыбокапаважаны Ксёндз Дэлегат,
Дарагі Ксёндз Віктар!

З вялікай радасцю я прыняў навіну Інспектара Салезіянскай Варшаўскай Інспекторыі Ксяндза Анджэя Вуйка SDB, што менавіта Вы будзеце і надалей працягваць служэнне Дэлегата Інспектарыальнай Дэлегатуры Салезіянаў на Беларусі наступныя тры гады.
Прыміце мае віншаванні, а таксама пажаданні Божага благаслаўлення і няспыннай прысутнасці Духа Святога ў адказным і неабходным служэнні Касцёлу, Кангрэгацыі, а асабліва моладзі. Штодзённай апекі Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў і нястомнай дапамогі святога Яна Боско, харызму якога Вы ўмацоўваеце і падтрымліваеце.

Са свайго боку запэўніваю Вас у маёй падтрымцы і благаслаўленні."

З належнай павагай
✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп Вікарый для г.Магілёва
і Магілёўскай вобласці

Падзяліцца: