А 12-й гадзіне ксёндз Іван цэлебраваў святую Імшу разам з сабратамі, якія працуюць у мінскай супольнасці. Усе вернікі ў гэты дзень маліліся ў інтэнцыі імянінніка, а напрыканцы святой Імшы мелі магчымасць і сказаць словы віншавання і падзякі. Павіншавалі святара прадстаўнікі Салезіянскай сям’і: сабраты салезіяне (SDB), сёстры салезіянкі (FMA) і салезіяне супрацоўнікі (ASC). Пасля слова ўзялі парафіяне і моладзь. Моладзь, дарэчы, запрасіла ксяндза Івана ў араторый вечарам, там для яго была падрыхтавана цікавая праграма.
Рэдакцыя сайту таксама далучаецца да віншаванняў і жадае ксяндзу Івану з радасцю рэалізоўваць сваё салезіянскае пакліканне!