На 28-ай Генеральнай Капітуле салезіянаў на пасаду Генеральнага настаяцеля на 2020-2026 гады быў пераабраны ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ. Выбары адбыліся ў першым туры галасавання.
Ксёндз Анхэль Фэрнандэс Арцімэ нарадзіўся 21 жніўня 1960 г. у Луанцо-Гозон Астурыя (Іспанія). Першыя законныя шлюбы склаў 3 верасня 1978 г., вечныя шлюбы - 17 чэрвеня 1984 г. у Сант'яга-дэ-Кампастэла.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 4 ліпеня 1987 г. у Леонэ. У 2000 годзе быў абраны інспектарам Леонскай Інспекторыі на шэсць гадоў. Належыў да камітэта, які падрыхтаваў 26-ю Генеральную Капітулу. У 2009 г. быў прызначаны інспектарам Паўднёвай Аргенціны
Генеральны настаяцель мае навуковую ступень доктара пастаральнай тэалогіі і ступень ліцэнцыята ў галіне філасофіі і педагогікі.
23 снежня 2013 года ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ быў прызначаны настаяцелем новай Інспекторыі ў Іспаніі, але не змог заняць гэтую пасаду, паколькі 25 сакавіка 2014 года на 27-ай Генеральнай Капітуле быў абраны Генеральным настаяцелем салезіянскай сям’і.
Салезіянскую сям’ю нашай краіны на 28-ай Капітуле прадстаўляў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Інтэрв’ю са святаром, аб тым, як праходзіць і якія пытанні вырашае капітула, можна прачытаць на нашым сайце.