Галоўная Дзейнасць Навіны Карнавал перад пачаткам Вялікага посту адбыўся ў Смаргоні

Карнавал перад пачаткам Вялікага посту адбыўся ў Смаргоні

Карнавал, які традыцыйна называецца “запусты”, ладзіцца ў апошнія дні перад Вялікім постам. Гэты звычай сыходзіць сваімі каранямі ў старажытныя часы. Заканчваюцца “запусты” ў аўторак напярэдадні Папяльцовай cерады.

У розных краінах карнавал называецца па-рознаму. Падчас карнавала людзі ладзяць маскарады з пераапрананнем, праводзяць розныя гульні, танчаць, рыхтуюць асаблівыя стравы. Адной з такіх страў з’яўляюцца салодкія пончыкі.

У Смаргоні святочная праграма распачалася святой Імшой, падчас якой кс. Казімір Мурава SDB заахвоціў любіць кожнага чалавека, шукаць аздараўленння сэрца і душы, каб мець сапраўдныя адносіны з іншымі, пабудаваныя на Божай любові.

Працяг свята адбыўся ў араторыі. Над святам працавалі не толькі арганізатары, але і бацькі: падрыхтавалі прыгожыя піньяты, розныя прысмакі. Дзяцей чакала забаўляльная праграма па некаторых замках нашай краіны: Нясвіжскаму, Мірскаму, Крэўскаму і Лідскаму.

Дзеці праводзілі весела свой час, шукаючы золата, будуючы замкі і сустрэўшыся з Белай паннай. Было бачна, як удзеьнікі свята хацелі пабачыць Белую панну і атрымаць нейкі сюрпрыз. Асабліва дзецям спадабалася гульня с піньятамі, у якой ім з задавальненнем дапамагалі таты.

Напрыканцы свята удзельнікаў сустрэў кароль з аднаго з замкаў, распавёў ім гісторыю ўзнікнення карнавала і запрасіў усіх пачаставацца царскімі прысмакамі.

Падзяліцца: