11 лютага ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля, адбыўся карнавал для моладзі.
Фармат карнавалу ў гэтым годзе меў незвычайны характар і стаў пляцоўкай для падвядзення вынікаў “Кубка Дона Боско” – сёмага штогадовага спаборніцтва па мікра-футболе.
Мерапрыемства распачалося матчам за трэцяе месца, пасля чаго адбылася фінальная гульня з удзелам каманд “Мірыэль” і “Вінегрэт”. Як на футбольнай пляцоўцы, так і сярод заўзятараў, якія прыйшлі падтрымаць любімую каманду, атмасфера была вельмі напружанай, але добразычлівай.
Пасля спартыўнай часткі мерапрыемства распачалася святочная праграма, падчас якой адбылося ўзнагароджанне пераможцаў, фіналістаў і лепшых гульцоў турніру. Адметнай рысай карнавалу стаў спартыўны дрэс-код, што падкрэсліла атмесферу вечара. Удзельнікам карнавалу былі прапанаваны цікавыя конкурсы, жарты, гульні. Напрыканцы праграмы арганізатары падрыхтавалі салодкі пачастунак і запрасілі ўсіх на агульны фотаздымак, слоўка і малітву.
