Галоўная Дзейнасць Навіны Карнавал для дзяцей прайшоў у Смаргоні

Карнавал для дзяцей прайшоў у Смаргоні

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой дыякан Артур Ляшнеўскі SDB падкрэсліў, што кожны з нас павінен не асуджаць іншых людзей, а старацца больш глядзець на сваё жыццё і ачышчаць яго ад таго, што не светлае, забруджанае грахом.

Самыя маленькія ўдзельнікі араторыя разам з бацькамі пасля Імшы былі запрошаны ў краіну казачных герояў. Прысутныя на свяце мелі магчымасць цікава правесці свой час, сустрэўшыся з рознымі героямі і ўдзельнічаючы ў вясёлых гульнях і танцах. Асаблівым чынам дзецям спадабалася піньята, прыгатаваная бацькамі.

Напрыканцы карнавалу дзецям было прадстаўлена слоўка, падрыхтаванае арганізатарамі свята ў тэатральнай форме. У сцэнцы было паказана, што кожнаму з нас вельмі патрэбныя іншыя людзі, бо толькі разам мы зможам зрабіць вельмі шмат, перамагаючы кожную перашкоду.

Свята скончылася малітвай і салодкім пачастункам.

Падзяліцца: