Распачалася праграма са святой Імшы. Пасля сумеснай малітвы дзеці з бацькамі былі запрошаны ў араторый, дзе іх чакала цікавая праграма, падрыхтаваная групай аніматараў разам з с. Юліяй Клевец FMA.
Праз незвычайныя гульні і вясёлыя танцы дзеці разам з завітаўшым на свята гідам дапамагалі вандроўніку, які згубіўся, знайсці сваю Радзіму. Падчас вандроўкі ў Егіпет, Іспанію, Індыю, Францыю, Беларусь і нават на Мадагаскары дзеці мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з жыхарамі і традыцыямі гэтых краінаў, але і прыйсці да высновы, што нашае жыццё – гэта падарожжа. А мэта кожнага хрысціяніна – вярнуцца ў Неба, да нашай Радзімы.