Галоўная Дзейнасць Навіны Карнавал для дзяцей адбыўся ў Бараўлянах

Карнавал для дзяцей адбыўся ў Бараўлянах

Абавязковым пунктам для ўдзельнікаў стала наяўнасць касцюма. Такім чынам, на карнавале можна было сустрэць і ўсходнюю прыгажуню, і Чалавека-павука, і нават пірата. Удзельнікі свята завіталі да казачніцы, якая пажадала іх пазнаёміць са сваімі сябрамі з казачнай краіны мультфільмаў. Каб пазнаёміцца і пасябраваць з казачнымі персанажамі, удзельнікам карнавала патрэбна было прайсці конкурсы і паказаць свае здольнасці ў гульнях і танцах.

Карнавал скончыўся падвядзеннем вынікаў конкурса на лепшы карнавальны касцюм, супольнай малітвай і салодкім сталом.

Падзяліцца: