Галоўная Дзейнасць Навіны “Караоке battle” у дзятлаўскім араторыі

“Караоке battle” у дзятлаўскім араторыі

У гэты дзень дзятлаўукія дзеці і моладзь, падзяліўшыся на две каманды, удзельнічалі ў незвычайных выпрабаваннях “Караоке  battle”. Менавіта ім, “залатым галасам”, выпала магчымасць даказаць, што свет быў бы вельмі сумным і шэрым без музыкі.

Знаёмства з музычным мірам распачалося з жыццёрыса Святой Цэцыліі, што з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў, аб чым паведаміў кл. Міхаіл Радзевіч SDB.

На працягу гадзіны ўдзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства, падзяліліся сваімі адчуваннямі і проста атрымлівалі задавальненне ад мерапрыемства.

Уся праграма складалася з чатырох этапаў: “Угадай мелодыю”, “Угадай музычны інструмент”, “Матыў” і “Караоке  battle”.

Самым цікавым і адметным аказаўся апошні этап - “Караоке  battle”, асноўная мэта якога заключалася ў раскрыцці творчага патэнцыялу ўсёй каманды і ўмення чуць адзін аднаго, максімальна якасна выканаць выбраную песню. Дзеці пастараліся на славу!

Непаўторны музычны вечар нікога не пакінуў без добрага настрою.

Падзяліцца: