Галоўная Дзейнасць Навіны Канцэрт у рамках “Музычнай каляднай казкi” адбыўся ў Бараўлянах

Канцэрт у рамках “Музычнай каляднай казкi” адбыўся ў Бараўлянах

Вернікі сабраліся ў вялiкай зале араторыя імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі, пасля святой Iмшы, каб паслухаць і падтрымаць тых, хто вырашыў падзяліцца сваімі талентамi i дасягненнямi ў авалоданнi вакалам i тэатральным мастацтвам.

Дзеці на сцэне падзяліліся казачнай гісторыяй пра тое, як святы Мікалай дапамог перамагчы злую чараўніцу і вярнуў радасць і супакой у казачны свет.

Пасля прадстаўлення дзеці расказвалі святому Мікалаю вершы і атрымлівалі салодкія падарункі.

Настаўнiкi цэнтра падзякавалi бацькам за дапамогу i пажадалi сваiм вучням далейшага развiцця i поспехаў.

Падзяліцца: