Асаблівасць менавіта гэтага спектакля была ў тым, што ён аб'яднаў на адной сцэне розныя ўзросты і пакаленні: маленькіх дзетак, падлеткаў, моладзь, сем'і і старэйшых.
Сцэнарый напісала Зоя Крышаловіч ASC. Яна, праводзячы паралель паміж часам, спешкай, чаканнем і чуваннем змагла перадаць праз напісаныя словы трымценне чалавечага сэрца ў час падрыхтоўкі да прыходу Збаўцы.
Хочацца дадаць, што сама падрыхтоўка таксама была супольнай, бо дэкарацыі, танцавальныя і музычныя нумары, а таксама касцюмы - усё было падрыхтавана рукамі саміх удзельнікаў разам з бацькамі і с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA.
Спектакль выдаўся цудоўны, доказам гэтага былі шчодрыя і доўгія апладысменты прысутных гледачоў.
Напрыканцы кс. Віктар Гайдукевіч SDB падзякаваў усім, хто рыхтаваў спектакль, а асабліва ўсім акцёрам, якія перанеслі ўсіх у падзеі Бэтлеему і атматмасферу святкавання і выдатна выканалі свае ролі. Звяртаючыся да ўсіх прысутных, святар пажадаў перажываць і несці далей іншым радасць ад святаў Божага Нараджэння і не губляць радасці ад прыходу Збавіцеля ў сваіх сэрцах.