“Боско-бэнд” - гэта музычны гурт, якi паходзiць з парафii святога Яна Хрысцiцеля, дзе працуюць айцы салезiяне. Гурт iснуе некалькi год. Яго ўдзельнiкамi з’яўляюцца харызматычныя таленавiтыя падлеткi, якiя маюць вялiкае жаданне дзялiцца тым, што маюць у сваiм сэрцы, з iншымi. Дзякуючы запрашэнню ксяндза Францiшка Рудзь, пробашча парафii ў Каменнай горцы, хлопцы i дзяўчаты мелi магчымасць падзялiцца сваiм прыкладам веры з iншымi.
Гурт выказвае сваю ўдзячнасць музыкантам, якiя інструментальна ўпрыгожылi спевы падчас канцэрта: Iлье Матыяшкойцу (клавiшы), Аляксандру Турчанка (акустычная гiтара) i Кiрылу Тумару (бас-гiтара).