Галоўная Дзейнасць Навіны “Гучна спяваем, Хыста праслаўляем!” – канцэрт праслаўлення Хрыста Валадара адбыўся ў салезіянскай Серабранцы

“Гучна спяваем, Хыста праслаўляем!” – канцэрт праслаўлення Хрыста Валадара адбыўся ў салезіянскай Серабранцы

Парафіяне ад малога да вялікага выходзілі на сцэну, былі і “маленькія авечкі” – катэхітычная групка дзяцей дашклольнага ўзросту, і аўтраскія спевы, гучалі спевы на розных мовах, розных жанраў, выступалі ўжо вядомыя выканаўцы і адкрываліся новыя таленты – усіх разам 10 нумароў. Кожны ж з гледачоў быў удзячным і шчодра адорваў апладысментамі.

 Не абыйшоўся дзень і без салодкіх пачастункаў, іх прыгатавалі госці свята, а вытворцы самых смачных і прыгожых дэлікатэсаў таксама былі ўзнагароджаны прызамі.

 Наш Госпад адорвае талентамі кожнага і вучыць іх памнажаць і дзяліцца, прыносіць плён для іншых. Езус, той Валадар, які не пануе, а служыць, запрашае і нас у асяроддзях, дзе нам хочацца валадарыць і быць зоркамі, валадарыць праз любоў і стаць зоркамі служэння. Гэтыя думкі з галоўнага моманту сённяшняга святкавання – св. Імшы – няхай натхняюць нас на служэнне праз развіццё і дзяленне сваімі талентамі ў кожным месцы, дзе мы ёсць.

Падзяліцца: