Асаблівасцю гэтага турніру з’яўляецца асістэнцыя маладым спартоўцам — за кожны дзень вызначаецца адзін адказны салезіянскі аніматар, салезіянін супрацоўнік альбо святар. Перад гульнямі адказны за дзень прапаноўвае удзельнікам памаліцца і распавядае кароценькае «слоўка» — разважанне па тэме адпаведнага дня, звязанае з футболам. Тэма кожнага дня падпарадкавана тэме турніру, у гэтым годзе яна гучала так: «Футбол — школа жыцця і любові» — гэтыя словы звязаны з Дэвізам Салезіянскай сям’і на 2017 год. Таксама для хлопцам рыхтуецца гарбата, печыва, настольныя гульні.
Спаборніцтвы, як і штогод, праходзілі ў два этапы. Першы этап — да Божага Нараджэння, у ім каманды былі падзеленыя на чатыры групы па чатыры каманды. У другі этап прайшло дзесяць лепшых каманд, і распачынаўся ён 9 студзеня. Удзельнікі другога этапу былі падзеленыя на дзве групы, па пяць каманд у кожнай, з кожнай групы ў паўфінал выйшла па дзве каманды. Усяго на #КДБ6 за 21 дзень было згуляна 50 гульняў.
Прымалі ўдзел у спаборніцтвах і святары. Салезіяне выставілі сваю каманду, капітанам якой быў рэгіянальны настаяцель Рэлігійна Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” на Беларусі, ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, а на пляцоўцы яму дапамагалі сабраты і прынавіцыі, мейсца ў варотах заняў ксёндз Францішак Рудзь. Гулялі таксама прадстаўнікі кармелітаў, міхалітаў і хрыстусоўцаў.
Са шматлікіх гульняў турніру вялася прамая трансляцыя, за якой можна было сачыць на канале таксама заўзятарам прапаноўваліся і асобныя відэаагляды з кожнага гульнявога дня, дзе можна было ўзгадаць небяспечныя, цікавыя моманты і тэму дня. Рэзанас турніру быў вельмі вялікім, паназіраць за фінальнымі гульнямі прыехаў нават біскуп Алякандар Яшэўскі SDB.
Варта адзначыць, што спаборніцтвы прайшлі ў вельмі салезіянскім стылі. Ксёндз Боско заўсёды падкрэсліваў, што спорт, з’яўляецца вельмі важным элементам у выхаванні маладых людзей. Маючы гэта на ўвазе, арганізатары турніру імкнуліся паказаць хлопцам, што праз захаванне правілаў гульні і правілаў араторыя, можна выхаваць у сабе моцную волю і раскрыць свае лепшыя якасці.
Пераможцамі VI «Кубка Дона Боско» стала каманда «Землякі», мінулагодні чэмпіён «Вінегрэт» застаўся на другім радку, а трэцімі ў гэтым годзе сталі хлопцы з каманды «Мірыэль». Віншуем усіх прызёраў спаборніцтваў, дзякуем за гэты цудоўны час і да новых сустрэч на VII «Кубку Дона Боско»