Галоўная Дзейнасць Навіны Флэшмоб “Стрэл у дзясятку” – молімся на ружанцы ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі

Флэшмоб “Стрэл у дзясятку” – молімся на ружанцы ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі

У кастрычніку, месяцы, прысвечаным ружанцовай малітве, запрашаем парафіі, араторыі, душпастырскія групы і манаскія супольнасці да малітвы на адной дзясятцы ружанца ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі.

Правілы ўдзелу ў флэшмобе “Стрэл у дзясятку”:

  1. Атрымліваеце запрашэнне;
  2. Разам (з прадстаўнікамі парафіі, супольнасцю, душпастырскай групай альбо цэлай сям’ёй) моліцеся дзясятку святога ружанца ў інтэнцыі Сінода;
  3. Робіце сумесны здымак пасля малітвы;
  4. Размяшчаеце здымак у інстаграм з хэштэгпм: #стрэлудзясятку #сінод2018 #салезіяне;
  5. Заклікаеце знаёмых, членаў суполак да ўдзелу ў флэшмобе, паведамляючы зацікаўленых.

Жадаем поспехаў!:)

Падзяліцца: