Галоўная Дзейнасць Навіны Фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ў Жупранах

Фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ў Жупранах

Падчас ANIMA-базы памочнікі паглыбляюць свае веды ў трох важных тэмах: папераджальная сістэма выхавання св. Яна Боско, асістэнцыя і гульня як спосаб выхавання. На гэтай фармацыі аніматары могуць праз розныя дынамікі і практыкі добра данесці гэтыя важныя тэмы ў выхаванні моладзі. 

Падчас фармацыі былі прадуглежданы як духоўныя моманты, так і забавы, напрыклад, сумесныя гульні. Цэнтральным момантам кожнага дня была св. Імша ў мясцовым касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла. 

На падвядзенні вынікаў памочнікі зазначылі, што атрымалі шмат вопыту і ведаў, якія жадаюць далей паглыбляць. 

Падзяліцца: