Галоўная Дзейнасць Навіны Фармацыйная праграма

Фармацыйная праграма

 

 

 

Арганізатары спецыяльна створанай фармацыйнай праграмы «Узмацненне кампетэнцый духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Касцёла ў Беларусі» запрашаюць да ўдзелу ў ёй усіх, хто служыць у душпастырскай сферы: святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў.

Ніжэй прыведзены зварот арганізатараў праграмы.

Паважаныя святарыкансэкраваныя асобы і свецкія супрацоўнікі ў душпастырстве!

Запрашаем прыняць удзел у інавацыйнай фармацыйнай праграме «Узмацненне кампетэнцый духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Касцёла ў Беларусі», якая распачнецца 17 лістапада 2025 года.

Гэта ўнікальная магчымасць для святароў, дыяканаў, манахаў і манахінь, а таксама свецкіх вернікаў, якія супрацоўнічаюць у душпастырстве, прайсці фармацыю, што гарманічна спалучае ўзрастанне ў веры і духоўнай сталасці, прафесійнае развіццё і ўмацаванне міжасобасных сувязяў у служэнні.

 

Падзяліцца: