Галоўная Дзейнасць Навіны Дзіцячы лагер Смаргонскага Араторыя

Дзіцячы лагер Смаргонскага Араторыя

На працягу чатырох дзён лагера пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, клерыка Юрыя Пашкаўца SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і памочнікаў араторыя дзеці знаёміліся з учынкамі міласэрнасці для цела і душы праз канферэнцыі, дынамікі ў выглядзе гульняў, працы па групах у сваіх камандах і “фішку” лагера.

“Фішкай” з’яўляліся абавязкі на працягу дня, звязаныя з учынкамі міласэрнасці, а менавіта: група міратворцаў – тыя, хто адказваў за агульны добры і вясёлы настрой у лагеры, дапамагалі прымірыцца тым, хто пасварыўся; група прыбіральнікаў – тыя, якія сачылі за чысцінёй падчас ужывання ежы, а пасля мылі посуд і наводзілі чысціню; духоўная група – тыя, якія адказвалі за правядзення малітваў на працягу дня; група кухараў – тыя, якія дапамагалі ў прыгатаванні ежы адказным аніматарам; гаспадарчыя групы, якія сачылі, каб заўсёды ў лагеры былі вада і дровы.

Адметнай рысай было тое, што ўпершыню лагер адбываўся па за межамі Араторыя, горада і “цывілізацыі”. Дзеці і арганізатары жылі ў доміках і палатках, гатавалі ежу на вогнішчы, Святая Імша адбывалася пад адкрытым небам, маліліся на ружанцы падчас прагулкі каля ракі Вілія.

Кожны дзень завяршаўся вясёлым вечарам і па салезіянскай традыцыі слоўкам на дабранач.

У апошні дзень лагера адбылася сустрэча падзякі, дзе кожны з удзельнікаў і арганізатараў мог выказаць свае ўражанні і пажаданні.

Спадзяёмся, што за гэты, хоць і невялікі час, пасеянае зерне прынясе свае плады ў жыцці ўдзельнікаў лагера.

Падзяліцца: