Таварыства святога Францішка Сальскага дапамагло дзецям з Наваельні і Жупран падрыхтавацца да халоднага надвор’я, раздаўшы патрабуючым дзецям зімовы абутак.
Дабрачынная акцыя адбывалася шостага і сёмага кастрычніка, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сямей атрымлівалі абутак з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB. Прысутнічалі на мерапрыемстве таксама і прадстаўнікі мясцовай улады, якія плённа супрацоўнічаюць з каталіцкай арганізацыяй. Дзеткі разам з бацькамі прыходзілі, прымяралі абутак і вярталіся дамоў з падарункамі. Невыпадковымі былі і месцы правядзення акцыіі, бо і ў Наваельні і ў Жупранах салезіяне ўжо не першы год праводзяць рэлігійна-выхаваўчую працу з дзецьмі і моладдзю.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першая дабрачынная акцыя накіраваная на падтрымку патрабуючых, якую арганізавалі салезіяне Беларусі. Таварыства заўсёды імкнецца дапамагаць дзецям і моладзі не толькі выхаваннем і духоўным кіраўніцтвам, але таксама і матэрыяльнымі сродкамі, калі ёсць такая магчымасць.