Галоўная Дзейнасць Навіны Другі дзень СМЕПу: разважанне пра крызісы і хрост пілігрымаў

Другі дзень СМЕПу: разважанне пра крызісы і хрост пілігрымаў

Кс. Вадзім падкрэсліў, што пакліканне мае кожны, варта яго шукаць і не баяцца адказнасці. Праводзячы паралелі з пілігрымкай, святар адзначыў, што значна прасцей ісці, калі мы ведаем куды і навошта ідзем, калі бачым нейкі арыенцір. Так і ў жыцці, калі мы жывем без мэты, не рэалізуем сваё пакліканне, то жыццё наша становіцца бессэнсоўным. 

Тэма другога дня СМЕПу гучала так: “Любоў таксама церпіць крызісы”, сімвалам дня была абрана аптэчка. Перад канферэнцыяй кс. Артур прачытаў пілігрымам урывак з Евангелля, а пасля распавёў пра рэлігійны крызіс, які перажыў святы Францішак Сальскі. Святар звярнуў увагу на тое, як святы вышаў з гэтага крызісу і як гэтая барацьба паўплывала на яго далейшае жыццё. 

Таксама кс. Артур адзначыў настпуныя пункты:

Мы не павінны баяцца перашкод і жыццёвых тупікоў,

крызісы ачышчаюць, выйсці з крызіса могуць дапамагчы сапраўдныя сябры,

у выпрабаваннях нараджаюцца пераможцы, а малітва і споведзь - гэта шлях да перамогі.

У Нарочы адбыўся хрост пілігрымаў, якія ідуць у СМЕП упершыню.

Вечарам жыхары Нарочы, канчатковага пункту другога дня пілігрымкі, чакалі евангелізацыйны вечар, які традыцыйна для іх рыхтуюць пілігрымы. Была асобная праграма для дарослых, а таксама вясёлыя гульні для дзяцей.

Пасля пілігрымы разбілі намёткавы гарадок і пайшлі адпачываць, рыхтуючыся да наступнага дня дарогі.

Падзяліцца: