Галоўная Дзейнасць Навіны "Дон Боско шоў" адбылося ў Смаргоні

"Дон Боско шоў" адбылося ў Смаргоні

Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар супольнасці кс.Алег Жураўскі SDB. Падчас святой Імшы адбыўся значны момант для Салезіянскай Сям’і. Да салезіянаў супрацонікаў далучыліся Эдуард і Вераніка Рогач і Дзяніс Акуліч. Пасля салезіане супрацоўнікі аднавілі свае абяцанні.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны на працяг вечара ў араторый імя св. Яна Боско.

Госці свята былі не проста на вяселым вечары, а знаходзіліся на перадачы "Міліянер". Пры дапамозе гэтай гульні і тэатральных пастановак, якія падрыхтавалі розныя суполкі, людзі даведаліся пра жыццё св.Яна Боско.

Таксама напрыканцы вечара былі ўзнагароджаны пераможцы першага кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе. Прызёрамі турніру сталі: 3 месца – каманда “СТАРЫЧКІ”; 2 месца – каманда “ФКС”; 1 месца атрымала каманда "BOSCO".

Свята прайшло ў сямейнай атмасферы і скончылася традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч і малітвай.

Падзяліцца: