Галоўная Дзейнасць Навіны БЫЦЬ ПРАРОКАМІ ПРАБАЧЭННЯ І САМААХВЯРНАГА ДАВАННЯ

БЫЦЬ ПРАРОКАМІ ПРАБАЧЭННЯ І САМААХВЯРНАГА ДАВАННЯ

ПАСЛАННЕ ГЕНЕРАЛЬНАГА НАСТАЯЦЕЛЯ

дона Фабіо Аттарда

БЫЦЬ ПРАРОКАМІ ПРАБАЧЭННЯ І САМААХВЯРНАГА  ДАВАННЯ

  У наш час, калі навіны прыносяць нам штодня вопыт канфліктаў, войнаў і нянавісці, з’яўляецца вялікай рызыкай, што мы, як веруючыя, дамо сябе ўцягнуць да такой інтэпрытацыі падзей, якая абмяжоўваецца выключна палітычным узроўнем, альбо абмяжуем сябе прадузятай пазыцыяй на карысць аднаго ці іншага боку з аргументамі, звязанымі з нашым спосабам успрымання рэчаў, з нашым спосабам тлумачэння рэальнасці.

  У прамове Езуса, якая ідзе пасля благаслаўленняў, Пан прапануе “серыю маленькіх вялікіх павучэнняў”. Яны заўсёды пачынаюцца вершам: “Чулі вы, што сказана было… ”. У адным з іх Пан прыпамінае старадаўняе прыслоўе: “Вока за вока, зуб за зуб” (Мц 5, 38).

  Па-за логікай Евангелля гэты закон не толькі не бярэцца пад сумніў, але яго можна нават зразумець як правіла, выяўляючае спосаб падвядзення рахункаў з тымі, хто нас пакрыўдзіў. Здзяйсненне помсты ўспрымаецца як права, альбо нават як абавязак.

  Езус у супраціў гэтай логікі прадстаўляе цалкам іншую прапанову. Да таго, што мы пачулі, Ён кажа : “А Я кажу вам…”( Мц 5, 39). І тут мы павінныя, як хрысціяне, быць вельмі ўважлівымі. Словы Езуса, што ідуць далей, важныя не толькі самі па сабе, але і таму, што ў вельмі трапны спосаб выражаюць цалкам іншае пасланне. Езус не прыходзіць, каб сказаць нам, што існуе іншы спосаб інтэрпрытацыі рэальнасці. Езус не набліжаецца да нас, каб пашырыць спектр поглядаў на зямныя рэчаіснасці, асабліва на тыя, што тычацца нашага жыцця. Езус не з’яўляецца інакшым поглядам, але ён сам уцелаўляе альтэрнатыўную прапанову да закону помсты.

  Выраз “А Я кажу вам…” мае прынцыповае значэнне, бо цяпер гэта ўжо не толькі выказанае слова, але сама асоба Езуса. Тое, што нам аддае Езус, тое і жыве. Калі Езус кажа: “А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую”( Мц 5, 39), Ён мае на ўвазе, што сам перажыў гэта на ўласным прыкладзе. Зразумела, мы не можам сказаць, што Езус добра кажа, але сваім пасланнем шкодзіць нам.

  Давайце вернемся да нашага часу, калі існуе пагроза, што гэтыя словы Езуса будуць успрынятыя як словы слабога чалавека, як рэакцыя кагосьці, хто не здольны рэагаваць, а толькі цярпець. І сапраўды, калі мы паглядзім на Езуса, Які сябе цалкам ахвяруе на дрэве крыжа, то можам атрымаць такое ўражанне. Тым не менш, мы добра ведаем, што Ягоная ахвяра на крыжы з’яўляецца плодам таго, што Ён перажыў – гэта вынікае з выразу “А Я кажу вам…”. Бо ўсё, што нам сказаў Езус, урэшце сам атрымаў цалкам. І тым, што гэта прыняў цалкам, змог перайсці ад крыжа да перамогі. Логіка Езуса з віду выяўляе асобу, што праіграла. Але мы вельмі добра ведаем, што пасланне, якое нам Езус пакінуў і цалкам перажыў, з’яўляецца менавіта тым лякарствам, якое сённяшні свет так патрабуе.

  Быць прарокамі прабачэння азначае прыняць дабро, як адказ на зло. Гэта азначае быць цалкам перакананымі, што сіла зла не паўплывае на мой спосаб успрыняцця і інтэрпрытацыі рэальнасці. Прабачэнне не з’яўляецца адказам слабога чалавека. Прабачэнне з’яўляецца найбольш красамоўным знакам такой свабоды, якая здольная распазнаць раны, што пакінулі зло, але таксама забязпечыць, каб гэтыя раны ніколі не сталі складам пораху, які б падбухторваў помсту і нянавісць. Рэагаваць на зло злом – гэта толькі пашыраць і паглыбляць раны чалавецтва. Мір і гармонія не ўзрастаюць на зямлі нянавісці і помсты.

  Быццё прарокамі самаахвярнага давання патрабуе, каб мы на бедных і багатых не глядзелі з логікі карысці, але з логікі любові. Бедны не выбірае, што будзе бедным, але выбірае, што мае добрага – быць шчодрым, добрым і поўным спагады. Якім бы інакшым быў свет, калі б нашыя палітычныя лідэры ў гэтым сцэнары нарастаючых канфліктаў і войн разважліва глядзелі на тых, хто разлічваецца за гэтае падзяленне – на бедных, маргінілізаваных і на тых, хто гэтага не пазбегне, бо не здольны на тое.

  Калі будзем зыходзіць выключна з гарызантальнага ўспрымання, то маем нагоду да адчаю. Нам не застанецца нічога іншага, як застраць у палоне нашага бурчання і крытыканства. Але не! Мы з’яўляемся выхавацелямі моладзі. Добра ведаем, што гэтая моладзь у гэтым нашым свеце шукае кропкі апоры здаровай чалавечнасці, палітычных лідэраў, здольных інтэпрытаваць рэальнасць праз крытэрыі справядлівасці і міру. Але добра ведаем таксама і тое, што калі нашая моладзь азіраецца вакол сябе, то бачыць толькі пустэчу убогага ўяўлення жыцця.

  Тыя з нас, хто ўдзельнічае ў выхаванні моладзі, нясе вялікую адказнасць. Недастаткова каментаваць цемру, што пакідае амаль поўны недахоп лідэрства. Недастаткова канстатаваць, што не існуюць прапановы, якія б былі здольныя запаліць думку моладзі. Задача кожнага з нас запаліць у гэтай цемры зніч надзеі і запрапанаваць прыклады паспяховай чалавечнасці у штодзённым жыцці.

  Сёння сапраўды варта быць прарокамі прабачэння і самаахвярнага давання.

 

(Паводле Il Bollettino Salesiano, верасень 2025)

Падзяліцца: