На чале з духоўным кіраўніком суполкі ксяндзом Іванам Огарам SDB, а таксама з удзелам сястры Валянціны Кот FMA «Адкрытыя сэрцы» нанова асэнсоўвалі вартасць сямейных адносін, разважалі над умовамі добрага і эфектыўнага дыялогу, вучыліся распазнаваць і пазбягаць памылак, якія чыняць перашкоды ва ўзаемапаразуменні і сямейнай еднасці. У канферэнцыі святар таксама заахвоціў перагледзець адносіны з Богам. Ён расказаў сабраным пра адзін з інструментаў духоўнага жыцця, такі як рахунак сумлення, параўноўваючы парады гэтай духоўнай практыкі ад св. Ігнацыя Лайолы і св. Яна Боско. Таксама разам вучыліся малітве думак (медытацыя над Словам Божым). Кажучы пра міжасабовыя адносіны, кс. Іван звярнуў увагу на здольнасць заўважаць пачуцці, эмоцыі, перажыванні другога чалавека і выказваць уласныя.
Кульмінацыйным момантам рэкалекцый стала святая Імша, пасля — адарацыя.
Рэкалекцыйныя сустрэчы прайшлі ў жывой добразычлівай атмасферы. Важным і радасным момантам стала сустрэча з ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB. Ён завітаў у госці да суполкі, якой апекаваўся на працягу пяці гадоў. Усе гэта дазволіла ўдзельнікам яшчэ больш адкрыцца адзін на аднаго і па-іншаму паглядзець на міжасабовыя адносіны. Падтрыманыя духоўна, узнёслыя эмацыянальна, «Адкрытыя сэрцы» выказваюць падзяку ксяндзу Івану Огару SDB і сястры Валянціне Кот FMA за плённую працу і за сумесна праведзены час.