Гэта гісторыя распачалася шмат гадоў таму пасля сумна вядомай Першай Сусветнай вайны ў малым горным італьянскім мястэчку, у беднай, але годнай сям’і з 13-цю дзецьмі.
Аднойчы вечарам братам і сёстрам раздавалі паленту. І адзін з іх заўважыў, што бацькам нічога не засталося. “Чаму ў цябе пустая талерка?” – запытаўся хлопчык у мамы. Тая яму адказала: “Мы з татам сёння не галодныя”. “Тады і я не галодны”, – адказаў той і з плачам выбег з-за стала ў надыходзячую ноч і схаваўся ў стайні, дзе і знайшлі яго бацькі, якія выбеглі ўслед за ім. У той дзень маленькі Арфеа рашуча сказаў: “Калі я стану святаром, буду служыць толькі бедным, толькі тым, хто галодны, як сёняшнім вечарам галодны я!”
Арфеа Мантавані ўступіў у салезіянскі навіцыят, і ў 1934 годзе быў накіраваны з салезіянскай місіяй у Індыю. Гэтая краіна стала яго другой радзімай. Яго біскупам быў яшчэ адзін вядомы салезіянін, які меў адвагу і бараду патрыярхаў – эксцэленцыя Луіс Маціас. Менавіта ён адразу даверыў дону Мантавані самыя бедныя раёны Мадрасу. Арфеа адразу ўзяся за працу. Побач з чыгункай, на зямлі, счарнелай ад старадаўніх вугальных складоў, пачаў збіраць з вуліц дзяцей, што не мелі бацькоў і былі нікому не патрэбныя, што ўжо не ведалі як ім існаваць далей. Разам з імі ён рапачаў барацьбу супраць “чорнага цігра” – безнадзейнага голаду трушчоб.
Так салезіянін з добразычлівай усмешкай крок за крокам, як гэта рабіў дон Боско, заснаваў цэнтр сацыяльнай дапамогі: дзённыя і вячэрнія пачатковыя школы, дармовыя паліклініку і бальніцу, прытулак для маламаёмных і святочны араторый. Калі ён памёр, на яго месца прыйшоў наступны салезіянін, а потым наступны і наступны, бо ў гэтым і ёсць прыгажосць вялікай манаскай сям’і. І вось так гэта месца стала цітадэллю вялікай дабрачыннай любові.
Некалькі тыдняў таму я завітаў у гэту цітадэль у Чанаі, і гэта быў дзіўны вопыт. Гэта справа мае назву “Бласлаўленне”, і вядомая як салезіянскі дом, у які прымаюць дзяцей ад трох гадоў і якія потым ужо адыходзяць адтуль толькі ў канцы жыццця, каб сустрэцца з Панам. Тут кажуць: “Ад калыскі да магілы пад усмешкай дона Боско”.
Магчыма, вас здзівіць тое, што я вам пішу, але я быў у захапленні ад працы салезіянаў, іх служэння, якое яны прапанавалі тысячам сем’яў, дзецям, падлеткам, маладым і пажылым. І гэта ўсё – вынік сумеснай працы трох кангрэгацый салезіянскай сям’і. Гэта навізна супрацоўніцтва з’яўляецца сапраўдным багаццем! Там працуюць салезіяне дона Боско, дочкі Марыі Ўспамогі (FMA) і кангрэгацыя сясцёр Марыі Ўспамогі (Suore di Maria Ausiliatrice SMA).
Дзеці ад трох гадоў і вучні пачатковых класаў наведваюць школу, якой кіруюць дочкі Марыі Ўспамогі. Яны таксама прымаюць дзяўчат-падлеткаў. Сёстры SMA апякуюцца пажылымі мужчынамі і жанчынамі, якія не маюць іншага месца і, зразумела, аніякай сыцыяльнай дапамогі, каб пражыць старасць да канца сваіх дзён. Супольнасць салезіянаў дона Боско апякуецца хлопцамі і дзяўчатамі рознага ўзросту і беднымі дзецьмі, якія былі падабраныя на вуліцы. Акрамя таго, салезіяне, клапоцячыся аб усёй парафіі, наведваюць навакольныя сем’і, якія жывуць у вялікай беднасці.
У пэўным сэнсе, дзякуючы таму, што там адбываецца, гэта падобна на “маленькі салезіянскі гарадок”. Я быў глыбока ўражаны. Я абяцаў ім, што буду распавядаць аб іх і зраблю, каб аб іх пазналі і іншыя, бо, як мы навучыліся ад дона Боско, аб дабры, што здзяйсняецца, трэба, каб даведаліся іншыя.
Я вельмі цаню супрацоўніцтва, што ўсталявалася паміж гэтымі трыма кангрэгацыямі нашай салезіянскай сям’і. Не важна, хто валодае зямлёй, альбо пабудовамі, але дабро, якое здзяйсняецца, прычым сумесна, якое выходзіць насустрач тым найбяднейшым і найбольш патрабуючым людзям (падумаем аб тых састарэлых, каб ведаць, што ўяўляюць сабой слабасць і безабароннасць), і гэта толькі дзякуючы гэтаму маленькаму раю, што завецца “Бласлаўленне”, якое для іх, без сумніваў, прыдумаў наш Пан.
Кожны, хто задумаеццца аб “Бласлаўлёным мястэчку”, не можа не прыйсці ў захапленне ад вынікаў, якія дасягнуты дзякуючы невялікай праяве любові. Кожны дзень больш чым 300-ам састарэлым людзям гарантаваная ежа, штодзённа атрымліваюць дапамогу больш чым 1000 дзяцей і болей як 15000 чалавек атрымае адказ на свае разнастайныя патрэбы, і “ўсё гэта амаль без выдаткаў”. Людзі, што ўваходзяць у “Бласлаўлёнае мятэчка”, бачаць на ўласныя вочы тыя “50 гадоў штодзённых цудаў”.
Дэвізы, якія характэрызуюць дом: “Служыць хворым – гэта найлепшая малітва” (Мантавані), “Ніхто не мае права быць шчаслівым адзін”, “Можна аддаваць без любові, але не можна любіць, не даючы”. Людзі ўпэненыя, што “Бласлаўлёнае мястэчка” з’яўляецца адчувальным выразам вернасці салезіянаў служэнню бедным і канкрэтнай праявай Божага Провіду на іх карысць. Гэта аазіс для маладых людзей з трушчоб. Там знаходзяцца касцёл, школа, гульнявая пляцоўка для заняткаў футболам, трэнажорная зала і г.д.
А ўявіце сабе, што ў Чанаі ёсць 15 салезіянскіх супольнасцяў, якія клапоцяцца аб парафіях, пачатковых і сярэдніх (гімназіях) школах, тэхнічных інстытутах, араторыях, цэнтрах анімацыі для моладзі, сацыяльных цэнтрах для дзяцей і моладзі, якія знаходзяцца ў небяспецы (групы рызыкі), фармацыйных дамах (між іх адна семінарыя). Арцыбіскуп, святары, свецкія, хрысціяне і не хрысціяне, вельмі цэняць працу салезіянаў, асабліва іх ўвагу, скіраваную на пастарацыю моладзі і місіі, якія яны здзяйсняюць, служачы найбяднейшым, а таксама выдатным школам, якія з’яўляюцца сапраўднай пярлінай у галіне якаснай адукацыі для ўсіх.
Гэта ўсё кажа мне аб прыгажосці Евангелля, якое абвяшчаецца па ўсім свеце, часта ў моцы і цішыні дабрачыннай любові; кажа мне аб харызме дона Боско і аб вялікай каштоўнасці таго, што ён жадаў, каб атрымалі самыя аддаленыя куткі свету. У нашай салезіянскай сям’і, я стала прыпамінаю, сёння сыны і дочкі дона Боско нясуць служэнне ў 134 краінах (72 % краін свету) за тое, што дон Боско ў свой час, калі яшчэ амаль не было салезіянаў, хацеў, каб першая місія адышла да Аргентыны на дапамогу італьянскім эмігрантам, а потым перайшла да дапамогі і карэннаму насельніцтву. Калі б ён застаўся толькі ў Італіі, рэальнасць харызмы дона Боско была б зусім іншай.
Скончу словамі, якія аднойчы сказаў адзін індуісцкі прадстаўнік: “Калі хрысціянская рэлігія можа ствараць такіх людзей, як айцец Мантавані, то яна можа быць толькі ад Бога”.
Паводле Il Bollettino Salesiano, лістапад 2022.