Галоўная Дзейнасць Навіны Батлейка з Дзятлава трапіла на першую старонку The Wall Street Journal

Батлейка з Дзятлава трапіла на першую старонку The Wall Street Journal

Фотаздымак падрыхтаванай дзецьмі каляднай пастаноўкі з’явіўся на першай старонцы штодзённай амерыканскай папулярнай газеты The Wall Street Journal. Вядома, што пастаноўка была паказана ў салезіянскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі перад св. Імшой на Божае Нараджэнне.

Здымкам газеты падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook беларус Дзмітрый Мятліцкі, які зараз пражывае ў Амерыцы. Аўтарам здымка з’яўляецца  фотакарэспандэнт Reuters у Беларусі Васіль Фядосенка.

Падзяліцца: