21 верасня пасля дзіцячай святой Імшы адбылося святочнае адкрыццё на новы навучальны год араторыя імя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.

Падчас свята моладзь, дзеці і іх бацькі з дапамогай сястры Марцэліны, салезіянаў супрацоўнікаў і аніматараў намагаліся падабраць правільны ключ да дзвярэй араторыя. У праграме былі віктарына, гульні, песні і танцы. Калі дзверы адчыніліся, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца за салодкім сталом.

Бараўлянскі араторый адчынены для дзяцей і моладзі, якія маюць магчымасць наведваць тут заняткі рэлігіі, гуляць, адпачываць, весела і карысна праводзіць час.
Больш падрабязна з раскладам працы араторыя можна пазнаёміцца ў акаўнце араторыя ў інстаграме.















