Традыцыйна ўсё распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс.Станіслаў Краўчанка SDB. Пасля Імшы на выхадзе з касцёла моладзь, дзяцей і іх бацькоў ужо чакалі памочнікі, кандыдаты і аніматары.Яны разам распачалі пошук ключа, каб адчыніць араторый. Але гэта адбывалася ў незвычайнай форме! :)Кожны мог паўдзельнічаць у "Гукавой кухне", тэатры "Рэпка", а таксама патанчыць бансы.За кожны конкурс удзельнікі атрымлівалі ключ, і толькі адзін з іх мог сапраўды адчыніць араторый.
Пры ўваходзе ўсіх чакалі кс.Боско, св.Дамінік Савіо і бл.Лаўра Вікунья. Яны паведамілі, што такое "араторый" і чым ён з'яўляецца для іх. А кс.Боско, згодна з салезіянскай традыцыяй, прамовіў слоўка аб любові і еднасці ў сям'і.
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі зрабілі агульны фотаздымак у выглядзе "салезіянскага доміка" і змаглі пачаставацца смачнай гарбатай і салодкімі пачастункамі.