Галоўная Дзейнасць Навіны Аранжавая дыскатэка «Андрэйкі» ў Дзятлава

Аранжавая дыскатэка «Андрэйкі» ў Дзятлава

Распачаўся вечар вясёлымі «спаборніцтвамі», на якіх удзельнікам прыйшлося прадэманстраваць свае здольнасці ў танцавальных конкурсах і гульнях: «Танец з каленкам», «Танцавальны марафон», «Самы вынослівы», «Танцавальны баскетбол», «Дзесьці на белым свеце» і г.д.

У час музычнага перапынку ўсіх чакаў салодкі стол. Працягам мерапрыемства стала дыскатэка, на працягу якой гучала сучасная музыка.

Падвёў вынікі сустрэчы ксёндз Здзіслаў Пікула SDB, які ўручыў смачныя падарункі ўсім прысутным — апельсіны. У сваёй прамове да дзяцей і моладзі пробашч парафіі засяродзіў увагу на пачатку Адвэнту — часу чакання прыйсця Сына Божага. Ксёндз Здзіслаў пажадаў, каб гэты час не прайшоў дарэмна, а наадварот, дапамог нам пераасэнсаваць жыццё, зрабіць высновы і змяніць яго да лепшага, каб Езус нарадзіўся ў сэрцы кожнага з нас.

Падзяліцца: