Спачылы святар прысвяціў большую частку свайго жыцця служэнню на Усходзе, асабліва ў парафіі св. Міхала Арханёла ў г. Смаргонь, дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час – вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў г. Гродна.
Пахавальныя ўрачыстасці адбудуцца ў сераду, 15 лістапада 2023 года, у г. Лодзь (Польша).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
