Галоўная Дзейнасць Навіны Адведзіны салезіянскіх могілак Беларусі

Адведзіны салезіянскіх могілак Беларусі

Напачатку лістапада католікі традыцыйна наведваюць могілкі, каб навесці на іх парадак і памаліцца за памерлых. У гэтыя дні пры выкананні належных умоў можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за душу, якая знаходзіцца ў чыстцы.
Салезіяне Беларусі з супольнасцяў у Бараўлянах, Смаргоні, Мінску і Дзятлава разам з моладдзю напярэдадні наведалі магілы сваіх памерлых сабратоў, ушанаваўшы іх памяць.
Сваё служэнне на тэрыторыі Беларусі салезіяне распачалі напачатку XX стагоддзя і працавалі ў складаных умовах вайны і камуністычнага атэізму, рызыкуючы ўласнай свабодай і жыццём. Сучасныя паслядоўнікі ксяндза Боско захоўваюць памяць пра іх ахвярнае служэнне.
На дадзены момант вядома некалькі месцаў у нашай краіне, дзе пахаваны салезіянскія святары. Сярод іх магіла кс. Я. Такарскага (г. Ракаў), магіла кс. К. Гжэгорчыка (в. Лынтупы, Пастаўскі р-н), магіла кс. Ю. Буяра (г. Ліда, брацкая магіла забітых падчас вайны святароў Лідчыны на могілках на Слабодцы), магіла кс. Я. Вялькевіча (г. Дзятлава), магіла кс. Л. Віткоўскага і двух каад’ютараў (в. Дварэц, старыя могілкі), магіла кс. У. Вячоркі (брацкая магіла забітых фашыстамі людзей у г. Глыбокае, Беразвечча).

Падзяліцца: