Пад час трох дзён дзеці маглі не толькі адпачыць, але таксама духоўна ўзбагаціцца. Праз супольную малітву, гульні, прагляд фільму і падрыхтаваны самімі дзецьмі вясёлы вечар усе ўдзельнікі адпачынку мелі магчымасць больш злучыцца ў групе.
У нядзелю, 5 лістапада, дзеці падрыхтавалі музычны канцэрт для парафіян Лебедзева, які па просьбе ксяндза пробашча Уладзіміра Русака адбыўся ў мясцовым Доме культуры. Дзеці праз спевы, танцы і вясёлыя сцэнкі распавялі пра свой хор і падзяліліся з прысутнымі радасцю, што з дапамогай свайго таленту могуць праслаўляць Хрыста.
Дзякуючы кс.Уладзіміру, гаспадыні Святлане, бацькам, якія не пашкадавалі часу і давезлі сваіх дзяцей, а таксама дзякуючы прадстаўніцам Асацыяцыі Марыі Успамогі, якія дапамагалі с.Вераніцы ў правядзенні адпачынку, усе вярнуліся дамоў вельмі задаволеныя і шчаслівыя.
Фотаздымкі – Людміла Насеннік