Там яны прадставілі міні спектакль “Бураціна ідзе ў школу”, у рамках праграмы для анкалагічна хворых дзетак і іх бацькоў, якую арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”.
Падчас выступлення было паказана тэатралізаванае прадстаўленне і праведзены конкурсы з дзецьмі і дарослымі. Усе дапамаглі Бураціну зразумець, як добра вучыцца і мець шмат сяброў, якія могуць дапамагчы ў любой складанай справе. У госці да дзяцей завіталі Чарапаха Тарціла, кот Базільё, ліса Аліса, Мальвіна, Карабас Барабас, Арлекін і П’еро.
Здаецца, прыехалі, каб падзяліцца з дзеткамі талентамі і тым што ўмееюць, але ў адказ атрымалі нашмат больш чым далі. Дзеці, якія хварэюць, вучаць сваёй звычайнай усмешкай радавацца не гледзячы ні на што, нават на свае цяжкасці жыцця.
Пасля праграмы быў час бліжэй пабыць з дзецьмі і паразмаўляць з імі. Падчас размовы заўважаеш наколькі яны шчырыя і адначасова, хоць і хварэюць, шчаслівыя. Радуюцца таму, што ў іх ёсць магчымасць быць з намі. Напэўна, здзіўленнем было пачуць, што яны вельмі чакаюць моманту, калі прыйдуць у школу, сустрэнуцца з сябрамі і распачнуць вучобу, бо з-за хваробы не ва ўсіх ёсць магчымасць наведваць заняткі.
Ніхто не застаўся ў баку ад гульняў і вяселля. Пасля ўсе дзеці атрымалі з рук герояў падарункі ад “Карытас” (школьнікі – пісьмовыя прылады, а маленькія – цацкі). Было зроблена шмат фотаздымкаў з казачнымі героямі. Усе атрымалі добры зарад бадзёрасці.
Як казаў кс. Боско: "Шатан баіцца радасных людзей” Упэўнены, што ў гэты вечар, шатан не меў подступу да прысутных, бо сапраўды адчувалася шчырая радасць і супакой.
Разам крочым да Неба, дапамагаючы адзін аднаму забаўляць свае душы!