Педагог па класе вакала Хмялеўская Яна Васiльеўна паказала дастаткова цiкавыя прафесiйныя формы i метады работы на занятках. Урок таксама прайшоў пры цёплай пазiтыўнай падтрымцы бацькоў да сваiх дзетак.
Нагадваем, што араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзяцей і дарослых ў Школу мастацтваў «Гармонія»!
У цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных напрамках:
«Ігра на музычным інструменце»
• Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
• Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
«Вакал»
• Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай і эстраднай манеры.
• Тэатральная студыя (групавыя заняткі па вакале па сістэме развіваючага навучання з элементамі акцёрскага майстэрства ад 6 да 12 гадоў).
Кантакты:
Парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў
г.п. Бараўляны
Тэлефон для даведак: (029) 5022420