Святочная праграма распачалася святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Падчас праграмы дзеці сустрэліся з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ і яго памочніцамі. Героі прапанавалі ўдзельнікам цікавае падарожжа-пілігрымку па розных краінах свету.
Дзеці танчылі, гулялі і разам цудоўна праводзілі час. Падчас падарожжа па розных краінах удзельнікі даведваліся цікавыя факты з біяграфіі Папы Рымскага. Бацькі разам з дзецьмі ваконвалі розныя цікавыя заданні і ўдзельнічалі ў конкурсах.
Праграма па традыцыі скончылася малітвай. Напрыканцы быў зроблены агульны фотаздымак, пасля якога ўдзельнікі свята змаглі пачаставацца прысмакамі і смачнай гарбатай.