Ужо не першы год салезіяне з дапамогай мясцовых валанцёраў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Наваельні, даючы магчымасць дзецям і падлеткам падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць дамашняе заданне і проста добра правесці час.
Намаганнямі салезіянаў у сялянскай хаце, у якой змяшчаецца дом прабывання, быў здзейснены капітальны рамонт.
У вызначаны час дзеці прыбылі ў дом, дзе з віншаваннямі і пажаданнямі на новы навучальны год да іх звярнуўся рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Таксама для прысутных адбылася невялічкая праграма.
Пасля салезіяне правялі бяспройгрышную латэрэю і дзеці атрымалі з рук рэгіянальнага настаяцеля і ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, які ўжо не першы год апякуецца домам дзённага прабывання, невялічкія падарункі.
Зараз дзеці Наваельні пасля заняткаў маюць магчымасць наведваць дом дзённага прабывання і праводзіць там свой вольны час.