Галоўная Дзейнасць Навіны Адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

Адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

З’езд распачаўся ў пятніцу інтэграцыйнай забавай, адарацыяй ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце і начной гульнёй.

У суботу хлопцы мелю вялікую гульню - арэнціраванне па мясцовасці. Падчас гульні ўдзельнікі па мапах, падказках і фотаздымках шукалі адпаведныя кропкі ў ваколіцах Жупранаў. Кульмінацыяй стала знаходжанне скарба.

Пасля абеду міністранты ўдзельнічалі ў квэсце “Пошук скрадзенага абраза”. Удзельнічаючы ў квэсце, хлопцы адчулі сябе сапраўднымі дэтэктывамі і дзякуючы доказам і падказкам знайшлі страчаны абраз.

Падчас св. Імшы кс. Артур прыблізіў да сабраных міністрантаў асобу апостала Юды Тадэвуша і Сымона.

У нядзелю міністранты ўдзельнічалі ва ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі разам з жупранскімі парафіянамі. Падчас гаміліі кс. Аляксандр зазначыў, якой важнай для нас з’яўляецца святыня і што мы аддана ёй павінны служыць.

Пасля св. Імшы і абеду ўдзельнікі падвялі вынікі сустрэчы і зрабілі памятны фотаздымак.

Падзяліцца: