Падчас яго ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з дэвізам салезіянскай сям'і на 2023 год. Удзельнікі разважалі над раздзеламі дэвіза праз розныя дынамікі, якія былі падрыхтаваны аніматарамі групы – кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, Аленай Аўласевіч ASSCC, Цімафеем Калядка, Дар’яй Купцовай і Валерыяй Карчэўскай. Яшчэ адной фармацыйнай часткай стаў сінтэз трох апошніх сустрэч, якія былі прысвечаныя салезіянскаму духу.
Быў момант цікавых гульняў, якія загадзя падрыхтавалі памочнікі і кандыдаты. Духоўным пасілкам былі “пустыня”, дзе ўдзельнікі разважалі над сваім пакліканнем быць аніматарам, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і св. Імша.