Галоўная Дзейнасць Навіны Адбыўся лагер для міністрантаў

Адбыўся лагер для міністрантаў

Кожны дзень лагера быў напоўнены рознымі актыўнасцямі, праз якія хлопцы маглі адпачыць, пазнаёміцца і правесці час разам, а таксама паглыбіць веды пра пэўныя сімвалы ў службе пры алтары.

Важным штодзённым момантам была Эўхарыстыя. Таскама кожны дзень удзельнікаў лагера чакалі малітва, гульні, купанне і канферэнцыі.

Яшчэ адным фармацыйным момантам сталі дзве пілігрымкі. Першая адбылася ў в. Вішнева Валожынскага раёна. Другая пралягала праз вёскі Лаздуны, Дуды, Ліпнішкі і горад Іўе да Санктуарыя Маці Божай Тракельскай. Паломніцтвы суправаджаліся аповедам кс. Артура Ляшнеўскага SDB пра гістарычныя і рэлігійныя аспекты месцаў наведвання.

Падзяліцца: