Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі наступныя пытанні:
- На колькі падчас году раскрыты дэвіз Генеральнага настаяцеля і тэма году для ўсяго Касцёла;
- Супрацоўніцтва паміж араторыямі і структурамі араторыяў;
- Наколькі добра адбываецца фармацыя аніматараў і кандыдатаў у аніматары;
- Прапановы на наступны год.
Пасля абмеркавання і падвядзення вынікаў рэгіянальны настаяцель ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, падзякаваў усім за адданую працу і адзначыў, што дзейнасць араторыяў бачная і з’яўляецца добрым сведчаннем развіцця салезіянскай сям’і, але таксама неабходны дбаць аб тым, каб удасканальваць і пашыраць сваю дзейнасць.
Паміж абмеркаваннямі і працай па групах салезіянская сям'я мела магчымасць заняцца спортам, адпачыць, з'есці марозіва.
Завяршылася сустрэча ў нядзелю супольнай вячэрай, а ў панядзелак адбылося планаванне асноўных накірункаў дзейнасці на будучы год.